27 Jul 2026, 19:09 UTC24 views6 reactionsread 10 August 2026 Ветразі ўздымаліся
варожачы над памерлымі
быццам апошні цуд
узмацняючы шэптам паветра
хапаючы гукі і колеры
як любы хлеб
як самую яскравую зорку
Ільняныя тканіны гайдаліся быццам калыскі
і пацалункі марудна клаліся ў познія кветкі
У прыгажосці самотнай
Святло і любоў былі як адно
Боль і святло былі як адно
І агонь заспяваў
І мы сталі песняй - гукамі паміж перлінкамі
што каціліся ў цемру
20-27.07.2026
❤5❤🔥1
14 Jul 2026, 07:56 UTC42 views8 reactionsread 10 August 2026 Як першая любоў аплаканая
празрыстая сляза ззяе ў ранішніх пацалунках
Аблокі плывуць белымі сланамі сумнымі ад страты
Ціха як прабачэнне калышуцца травы
У непакорлівасці хаваюцца словы
Уражання цішыня захоплівае час у кропку пачатку
Далягляд дрыжыць быццам сэрца перад пакорай
1-14.07.2026
❤4🥰4
23 Jun 2026, 07:21 UTC488 views8 reactionsread 10 August 2026 хто мае памяць
пра прастору
дзе ўсё ўзмацняецца
у тым што не створана
што ў прадчуванні
і не мае імя
як вясна ці лісце ці пацалунак
сінім даляглядам
шоргатам травы
час кажа -
пойдзем
шукаць мову для сваёй цішыні
у дні светлым як кроў
17-23.06.2026
❤8
6 Jun 2026, 15:40 UTC493 views11 reactionsread 10 August 2026 Слова прагучала
І прыляцелі птушкі
Слова прагучала -
вецер наўкол узмацніўся - прынёс лісты і паштоўкі
з іншага краю зямлі
З маленькіх паштовых марак
замільгалі знаёмыя твары
нібы зоркі што б´юцца за прастору вакол
Далягляд працягнуўся ад гуку да гуку
Маланкі бліснулі
светлыя як тканіна
што хавае ў вечны спакой
Зямля што ніколі
не стане тваёй
Задрыжэла
3-6.06.2026
❤11
24 May 2026, 08:36 UTC85 views5 reactionsread 10 August 2026 Сваё неразуменне трымаю ў далонях -
яны падобныя да маленькіх коўшыкаў
у чаканні кропель дажджу
Дождж ідзе -
празрысты прамы
як думкі без чакання наступстваў
Ціхія слімакі зіхацяць крохкімі коламі
сваёй завершанасці
Жалобная працэсія
быццам прывід-карабель
гайдаецца ў сэрцы
побач з надзеяй на вечнае
Вецер упрыгожвае сарваным лісцем шлях да вясновага свята
17-23.05.2026
❤4🔥1
14 May 2026, 09:38 UTC76 views7 reactionsread 10 August 2026 Цемра прыходзіць
Укладвае мяне ў ложак
Час як карабель адплывае
Быццам кветкі дождж распускаецца - пялёсткі яго з краямі вострымі - так ноч мне спявае
Спатканне нашае - у колер зямлі цела захутвае
Прывіды
шорхаюць быццам мышы
Зоркі адна ў адной - як сэрца адно дыхаюць
І мы - падаем падаем
13.05.2026
❤4👏2🔥1
12 May 2026, 06:46 UTC381 views5 reactionsread 10 August 2026 Пра словы
Мова - тое, што мяне сустракае. Калі я гэта зразумела, мова разлілася ўва мне як рака і літары паплылі быццам рыбіны. Паміж імі думкі і сонечныя праменьчыкі. Свет стаў цёплым як клубок мяккай поўсці, што раскручваецца вакол.
Калі прыйшоў час памаўчаць - усё стала белым. Але гэта была не смерць. Гэта быў пачатак і ён меў водар.
Слова прыйшло і пастукалася да мяне. Яно было жоўтым, быццам колер, што піў ад…
❤2🔥2👏1
4 May 2026, 09:55 UTC60 views5 reactionsread 10 August 2026 Сведчыць не аб чым
Прытулак і ў мове і ў пацалунку
Святло паўсюль рассякаецца
Думкі разлятаюцца ў даліне
І матылькі - на салодкасць райскую
Агні падаюць на калені горада
Каму пачастунак - ярка ўспыхне і як не было
Вельмі шмат крыві
Травы губляюць колер
Ноч высмоктвае нас - і дабрыню
25.04-4.05.2026
❤2👍2🔥1
20 Apr 2026, 16:21 UTC71 views5 reactionsread 10 August 2026 Туман здалёк быццам племя сціснутае ад пакуты
Разам клічам мы сонца
Разам чакаем яснасці позірку
Нехта кажа пра вечнае
твар схаваны
голас скрыпіць як брамка з мінулага - апошнім часам усё
кідае ў жаданне вярнуцца
Я залізваю сляды ад похластаў
як сабака стомлены ад доўгага бегу
Запіхваю крык -
ён спадае каменнем у жывот
Бэз казыча мне ноздры -
вось так знаходка -
вясна прыйшла
Мы часова выйшлі на паверхню
13-20.04.20…
❤5
13 Apr 2026, 07:51 UTC74 views11 reactionsread 10 August 2026 Будзем танчыць і маляваць пакуль ня станем свінцом ці попелам ці яшчарам у ложку
Рукі стануць гронкамі вінаграду прылепяцца да жалезнага плоту
ногі як каменныя сланы
ня зрушацца больш з месца
пратэстуючы супраць вайны
што шуміць як пачвара
12-13.04.2026
👍6🔥3❤1💔1
7 Apr 2026, 08:01 UTC438 views5 reactionsread 10 August 2026 Песні аб пацалунках
Песня 5.
І тут
За крок ад забойства -
сцяна
Ціхія імёны ціснуцца адно да аднога скручаным напісаннем
Унутры вайны - тонкі лёд
Ён рассякае надзею
на дзве крохкія часткі
Ніхто не хацеў быць вестуном
спраўджаных жахаў
Чуткі аб адрынутых анёлах
завісалі на дзвярах
Там песня была як праклён
І тваім вачам белыя мушкі прынясуць тое святло
Там дзе снег не паспее суцешыцца ў хуткіх падзеннях
А мы яшч…
❤5
3 Apr 2026, 09:43 UTC63 views2 reactionsread 10 August 2026 Сердцами в обличьях чужака
Как мы вернемся
Время землю вспахало
Что больше пятна
наделенного солнцем
провалом-звучанием
ведущим к началу
Блеск глаз
утешенного в молитве
Рыбий глаз в свет пробирается
к своему сверканию
Приношение повседневности
шкура змеи для чужого плеча
дары ломятся за стеклом
в отражении - война
Он так усмехается
под небесной петлей
Страх серебрит слово
жестким вкусом
3.04.2025
👍1👏1
Showing the 12 most recent of 20 posts we hold for @vsaharnyhlistiah. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.